• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ірыне Слаўнікавай прызначылі 5 гадоў зняволення

    Гомельскі абласны суд 3 жніўня пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву 5 гадамі калоніі. Журналістку прызналі вінаватай паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 — "Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і ч. 1 арт. 361 — "Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем ці ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем".

    Працэс з двума працяглымі перапынкамі доўжыўся амаль паўтара месяца. Справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Мікалай Доля. Дзяржаўным абвінаваўцам выступала прадстаўніца пракуратуры Ірына Падкавырава. Абараняў Ірыну адвакат Уладзімір Пыльчанка, але ніякай інфармацыі па справе ён не дае з прычыны ўзятай з яго падпіскі пра неразгалошванне.

    На абвяшчэнні прысуду прысутнічалі бацька і маці журналісткі. Бацьку, Аляксандру Слаўнікаву, сёлета двойчы ўдалося пабачыць дачку. У красавіку, калі завяршылася следства, яшчэ да пераводу Ірыны ў гомельскае СІЗА‑3, ён меў спатканне з дачкой у Мінску на Валадарцы. Другі раз гэта адбылося ў зале Гомельскага абласнога суда, куды бацьку выклікалі як сведку па справе дачкі.

    Паводле слоў Аляксандра Уладзіміравіча, Ірына трымалася годна, разумеючы сваю правату і невінаватасць. Абвінавачанняў не прызнавала.

    Ірыну Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі ў кастрычніку 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку ў Егіпце. Сужэнцаў адправілі за краты пад адміністрацыйны арышт нібыта за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а потым і за “дробнае хуліганства”.

    Аляксандра Лойку праз 45 сутак адпусцілі, а Ірына пасля месячнага адміністрацыйнага арышту на волю так і не выйшла — яе зрабілі падазраванай у крымінальнай справе па “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. А потым дадалі яшчэ і новае абвінавачанне — “стварэнне экстрэмісцкага фармавання, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем ці ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем”. 

    Следчы камітэт сцвярджаў, што падчас расследавання крымінальнай справы нібыта атрыманыя доказы, што менавіта Слаўнікава была кіраўніцай “Белсата”, прызнанага ў Беларусі “экстрэмісцкім фармаваннем”. 

    У адным з лістоў Ірына напісала, што ў судзе падчас спрэчак паміж бакамі вельмі добра выступіў яе абаронца Пыльчанка. І дадала: “Цягам чатырох гадзін ён аргументавана абвяргаў усе сфабрыкаваныя абвінавачванні”.

    ***

    Ірына Слаўнікава нарадзілася ў Гомелі ў сям’і вайскоўца. Па адукацыі яна  эканаміст. Працавала па спецыяльнасці ў камерцыйных фірмах, пасля бухгалтарам у газеце “Беларуская маладзёжная”, дзе і захапілася журналістыкай.

    Калі на пачатку 2000‑х бацькі паехалі ў Германію, з імі выправілася туды і Ірына. Займела яна ў Нюрнбергу нават від на жыхарства. Але вытрымала ў чужой краіне толькі год – вярнулася назад у Беларусь.

    У 2007 годзе быў створаны беларускамоўны тэлеканал “Белсат”, які трансляваў перадачы з Польшчы, але так і не быў зарэгістраваны ў Беларусі пасля паўдзясятка адпаведных зваротаў да ўладаў. Слаўнікава супрацоўнічала з тэлеканалам, брала чынны ўдзел ў праваабарончай праграме “Маю права”. Яна ўступіла ў шэрагі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і на з’ездзе сябраў грамадскага аб’яднання ў красавіку 2021 года была абраная адным з намеснікаў старшыні.

    На момант затрымання Ірына Слаўнікава ўжо працяглы час не супрацоўнічала з “Белсатам”, а з’яўлялася штатнай супрацоўніцай польскага тэлеканала TVP.

    Беларуская праваабарончая суполнасць прызнала журналістку Ірыну Слаўнікаву палітычным вязнем.

    Чытайце яшчэ:

    Суд у Гомелі: няволя за фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры горада

    Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын перанёс інфекцыю ў СІЗА

    “Назваў напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года савецкай агрэсіяй”: у чым абвінавачваюць Анджэя Пачобута

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці